?

Log in

Previous Entry | Next Entry

F21-74.
Арк. 1. Доклад инструктора С. Чижевскаго о положении  кооперации в Дисненском уезде. Машынапіс. На рускай мове.
Арк. 2-24адв. Доклад инструктора С. Чижевскаго о положении  кооперации в Дисненском уезде. Аўтограф. На рускай мове.

F21-75
Лісты да Станіслава Чыжэўскага ад “Уладзі”(арк. 1-2, 24-12-1921, руская мова), Вікторыі Коўкель (арк. 3-6, 1921, польская мова), Лявонція Міхайлава (арк.7, 2.09.1921, руская мова), Т. Сушковай (арк.8-8а, 29.07.1921, руская мова), Лявонція Міхайлава (арк. 9-10, 4.11.1921, руская мова).

F21-76
Арк. 1. Выпіска з метрычнай кнігі Полацкага рыма-каталіцкага парафіяльнага касцёла, у якой за 5 лютага 1889 года зроблены запіс пра хрост Эміліі Чыжэўскай, дачкі “полацкіх мяшчан Казіміра і Марыянны (народжанай Рэкіс) Чыжэўскіх”. Эмілія нарадзілася 1 лютага 1889 года ў засценку Гарбатка Полацкага прыхода. “Восприемники мещанин Доминик Чижевский и крестьянка Анна Рекис».
Арк. 2. Пасведчанне, што ўласніца дакумента – жонка казначэй-кватармайстра 62 рабочага батальона, Лявонція Дзям’янавіча Міхайлава, “уволеннаго вовсе от военной службы” – Эмілія Казіміраўна. 29.01.1918.
Арк. 3. Пасведчанне Камісара Дзісенскага павета, якое прадпісвае на забіраць фурманкі Станіслава Чыжэўскага, бо той праводзіць кааперацыйную працу. 15.11.1919.
Арк. 4. Пасведчанне Управы Віленскага Саюза Кааператываў – інструктара ВСК С. Чыжэўскага, які накіроўваецца для кантролю дзейнасці спажывецкіх таварыстваў Віленшчыны і Віцебшчыны, “вызваленых ад бальшавікоў”. 1.1.1920.
Арк. 5. Пасведчанне бежанкі Міхайлавай Эміліі Казіміраўны, пры якой знаходзіцца сын Валянцін 1 году. Народны камісарыят па вайсковых справах. Полацкі пленбеж. 6.01.1920. РСФСР.
Арк. 6. Дакумент падарожны Эміліі Чыжэўскай, на цягнік з Расіі да Вільні. 12.01.1920.
Арк. 7-8. Пропускі для Станіслава Чыжэўскага на сакавік і красавік 1920 г.

F21-77
Рукапісы і нататнікі Станіслава Чыжэўскага. Запісы па кааператыўных пытаннях, накіды і планы апавяданняў, накіды публіцыстычных артыкулаў. Аўтограф. 70 аркушаў.

F21-78
Пратаколы паседжанняў управы ВСК і Рэвізійнай Каімісіі ВСК.

F21-79
Белавы аўтограф і чарнавік работы Станіслава Чыжэўскага “Руйнаванне кааперацыі”, датаванай 6.10.1922. Выразкі з публікацыяй гэтай работы ў газеце “Беларускі Звон”. 

Profile

Бахцін
tsikhan
Jedem Dasein

Latest Month

November 2016
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow