| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Воблака тэкстаў |
![]() |
| мой вынік – 14 з 16 |
| Бліскуча! Мала таго, што вы начытаны, дык яшчэ і эксперт у кантэнт-аналізе! |
| Прайдзі Тэст! |
Апошнім часам доўга не магу заснуць, чую ўсе гукі хаты і найперш - іх. Яны прыходзяць кожны раз, нябачныя, ды ад таго не менш відавочныя. Вось нехта з іх прабег між сценамі, прашкрабаў пад старымі маснічынамі, вось загрымела на гарышчы забытая бляшанка для тушонкі. Горш за ўсё чуць іх пішчанне, а таксама хрумст. Што яны там знаходзяць, на тым гарышчы? Там, праўда, багата чаго ёсць; можна сказаць, уся гісторыя гэтай хаты ляжыць на гарышчы - зваленая бязладна альбо саштыхаваная ў шэрагі, скручаная ў маток альбо напханая ў мяшкі. Плыткі-паштоўкі, пасведчанні былых жыхароў, нумар "Віцебскага рабочага" за 1989 год – многа цікавостак я надыбаў, калі летась спрабаваў быў прыбрацца ў гэтым вэрхале. Адзінае, што ўдалося зрабіць добра, дык гэта акуратную егіпецкую піраміду са старых чаравікаў, боцікаў і іншага абутку. Але што там можна з'есці мышу?
Вось такія думкі ходзяць вакол майго бяссоння. Мышы існуюць неадлучна ад мяне самога і аднак пры дзённым святле зусім не замінаюць. Гэта - як стрэлкі старога гадзінніка: часам злуешся і на іх, калі не можаш заснуць. Мышы прымушаюць задумацца пра "падвоенае" дно грэбанага жыцця, якое не жадае раскрывацца табе дарэшты. Больш таго, хто тут яшчэ ідыётам выглядае? Ува мне ідуць працэсы, пра якія я магу даведацца толькі пад час бяссоння: нябачныя і такія знаёмыя мышы бегаюць унтуры цябе з кута ў кут. Мігатлівыя цені, яны таксама частка цябе.

Была разгарнулася тут учора адна невялікая дыскусія (і завершылася, традыцыйна, наездамі, але я не пра тое) .
Адразу было нецікава і галаслоўна: маўляў, крытыкі ў Беларусі няма. Але пасля
ahromenka выказаўся, што сёння крытыка не аналізую тэхналогію творчасці, на што паважаная
annahonda парыравала наяўнасцю эстэтычных прынцыпаў. Ну, гэта вы самі пачытаеце, калі захочаце.
Я вось пра што. Сапраўды, аналіз тэхналогіі творчасці, а лепш сказаць - структуры твора і яго паэтыкі сёння занядбаны. Вельмі правільна гаварыць пра тое, што гэта занятак літаратуразнаўцаў, а не крытыкаў. Бясспрэчна тое, што ў стане чытачоў сёння якраз узрастае трызненне безацэначнай філалагічнай паталагаанатоміяй наўзамен млявай эсэістычнай крытычнай размазні. Літаратуразнаўчыя метады трэба прасоўваць у крытыку хаця б для таго, каб памяталі пра іх існаванне.
Згодны з тым, што сучасным Луцкевічам далёка ад сябе фармалістаў адкладаць не трэба. Аднак разумець літаратуру толькі як "дынамічную маўленчую канструкцыю" (Р. Якабсон) таксама не варта.
Тэхналагічнасць і баста - гэта стасуецца толькі да той сферы, дзе працуе сам сп.
ahromenka - вытворчасць масавай літаратуры. Але калі мы возьмем той самы "Шынель" Гогаля і будзем толькі і рабіць, што лічыць гузікі і аксельбанты, то мы далёка не паедзем. Кожнае структурнае адзінства "знаходзіцца ў адзінстве чалавечай культуры" (М. Бахцін), і таму крытык мае поўнае права гаварыць пра час і месца, пра эстэтыку і кантэкст.
Праца літаратуразнаўцы - гэта праца ювеліра. Пра адзін радок "Жылі-былі" пішуцца манаграфіі. Крытык жа на пяці абзацах, як на пяці пальцах, мусіць выкласці экстракт кнігі, прааналізаваць, паставіць у кантэкст і ацаніць. Вядома, гэта немагчыма зрабіць абсалютна дасканала.
Але - слава віртуозам!
Адразу было нецікава і галаслоўна: маўляў, крытыкі ў Беларусі няма. Але пасля
Я вось пра што. Сапраўды, аналіз тэхналогіі творчасці, а лепш сказаць - структуры твора і яго паэтыкі сёння занядбаны. Вельмі правільна гаварыць пра тое, што гэта занятак літаратуразнаўцаў, а не крытыкаў. Бясспрэчна тое, што ў стане чытачоў сёння якраз узрастае трызненне безацэначнай філалагічнай паталагаанатоміяй наўзамен млявай эсэістычнай крытычнай размазні. Літаратуразнаўчыя метады трэба прасоўваць у крытыку хаця б для таго, каб памяталі пра іх існаванне.
Згодны з тым, што сучасным Луцкевічам далёка ад сябе фармалістаў адкладаць не трэба. Аднак разумець літаратуру толькі як "дынамічную маўленчую канструкцыю" (Р. Якабсон) таксама не варта.
Тэхналагічнасць і баста - гэта стасуецца толькі да той сферы, дзе працуе сам сп.
Праца літаратуразнаўцы - гэта праца ювеліра. Пра адзін радок "Жылі-былі" пішуцца манаграфіі. Крытык жа на пяці абзацах, як на пяці пальцах, мусіць выкласці экстракт кнігі, прааналізаваць, паставіць у кантэкст і ацаніць. Вядома, гэта немагчыма зрабіць абсалютна дасканала.
Але - слава віртуозам!
Культурнейшы і адукаванейшы чалавек. 35 гадоў. Засталіся жонка і тры дачкі.
З яго блогу
http://pr-daniil.livejournal.com/
11:19 pm November 14th, 2009
В отношении многочисленных споров между православными христианами, я придерживаюсь апостольского принципа: "если возможно с вашей стороны, будьте в мире со всеми людьми" (Рим. 12, 18). Я вне партий и вне политики. Мне, как уранополиту, одинаково близки все христиане, сохраняющие единство веры, и одинаково далеки все грехи их разделяющие. Поэтому я призываю всех, разделенных спорами в интернете к взаимному миру: "будьте братолюбивы друг к другу с нежностью; в почтительности друг друга предупреждайте" (Рим. 12,10).
Убедительная просьба не втягивать меня в распри, не касающиеся сути веры. Христос не разделился, и нам не подобает разделяться ради ненавистной розни мира сего. По моим наблюдениям в последние несколько недель сам сатана решил вновь разорвать любовь между христианами. нам не безызвестны его замыслы. так что храните мир и любовь между собой.

На мой погляд, лепшы з матэрыялаў да сёлетняга юбілею.
http://lim.by/materiali_izdaniy/paet__b oskaya_ptushka
http://lim.by/materiali_izdaniy/paet__b
http://naviny.by/rubrics/culture/2009/1 1/10/ic_articles_117_165377/
"Жыццё вугляра Петэра да ягонага знаёмства з Шкляным Чалавечкам і Галандцам Міхелем шмат хто лічыў нармальным. Канцоўка казкі (якую я прыбраў да камэнтароў, бо яна, ЯК МНЕ ПАДАЕЦЦА, была напісана Гаўфам, каб дагадзіць царкве, грамадзтву і цэнзарам) так фактычна і сцвярджае: не імкніся да большага, задавольвайся малым, даглядай выдзеленую табе богам дачную сотку і не шукай прыгодаў на сваю галаву."
Можа, і апошнюю старонку Джойса таксама нахер выкінуць, бо яна дагаджае аматарам хэпі-эндаў?
Можа, і правільна "падавалася" савецкім друкарам Андэрсэна, якія непатрэбныя "нехарошыя" кавалкі выразалі?
Якая аўтарская воля была, я пытаюся? Як "падавалася" Гаўфу?
Блін, так хацеў купіць кніжку, і такая лажа. Вечная беларуская лажа...

Дзе гэты сектар А, не ў самых дрындулях?
А то я баюся што нас з жонычам некуды запруць не туды...

для ХІХ стагоддзя можна лічыць публікацыю твора (вельмі моцная часопісная культура).
Для ХХ-га - выхад кнігі. На памежжы вякоў кніга нават сакралізавалася (гл. структурна цэласныя зборнікі Іванава, Брусава, Мандэльштама, Пастарнака, Багдановіча, Купалы).
Цяпер, з усімі "выгодамі" Інтэрнету, гэтыя два прыярытэты змагаюцца за права першынства. Апублікаваць вельмі лёгка. Выдаць кнігу - пачэсна. Такім чынам, твор сёння актуалізуецца праз Інтэрнет, але сакралізуецца толькі праз кнігу.

мысліць літаратуру як сувой чалавечых галасоў, а не як тэкст.
Не, ну я ўсё разумею і "за", але куды засунуць трыццаць дзевяць рускамоўных вершаў Багдановіча? І Коласа (не ведаю, колькі). Польскія вершы Купалы? Куды гэта ўсё, у дупу, у "імпэрскую" скарбоніну?
Пішу пад уражаннем ад весткі пра смерць Пяцігорскага, аднаго з апошніх старых "тартуанцаў". Вось хто цудоўна рэалізоўваў сябе па-за Расіяй і ў той жа час уплываў на мысленне людзей дай Бог кожнаму...
...калі мы ўсе разам ляцім...

Літаратура і Мастацтва без свабоды немагчымыя
http://naviny.by/rubrics/culture/2009/1 0/22/ic_articles_117_165075/
http://naviny.by/rubrics/culture/2009/1
...а таксама 1-ы, "вершавы", том Поўнага збору твораў Лермантава / пад рэд. Б. Эйхенбаўма – вось тыя кнігі, што пастаянна выцягвае з шафы мой Мішун, топаючы ў хадунах.
Пачынаю ўжо хвалявацца за ягоную будучыню...

Надзіва прыліпучая характарыстыка. Ніколі не ўважаў яе за праўду.
Былі такія дні, тыдні і месяцы, калі, выходзячы з пад'езду, я думаў: "Гэтыя памяркоўныя могуць сёння даць мне ў морду". І думаў я гэта зусім небеспадстаўна.
Сёння беларус - вельмі агрэсіўнае стварэнне. Як што не спадабалася - чакай праблем. Мордай не адбрэшашся: навучыліся доўга па-рыбацку вывуджваць, падпільноўваць, даціскаць.
Мусіць, УПАРТАСЦЬ - галоўная рыса беларуса. Часам здаровая, часам тупая. Упартасць.